В рамках проекта TUT.BY «Молодежь в политике» руководство «Моладзі » — давали первую в своей жизни пресс-конференцию.

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

«» сегодня, по их собственным словам, это 600 активистов из 20 городов. Планируют удвоить ряды за 2017 год. Они собирают подписи в поддержку белорусских национальных ценностей и исторических деятелей, пытаются популяризовать белорусский язык, проводят вместе время, играя в настольные игры, и планируют выставить 50 кандидатов на местные выборы в начале 2018 года.

Их лидеру Юрию Лукашевичу всего 18 лет. Он изучает историю в БГУ, а до этого учился в Минском колледже предпринимательства.

— У каледжы я быў вельмі актыўным сябрам БРСМ. Там у пачатку 2015 года мяне павінны былі абраць сакратаром, але я вырашыў, што за гэтую мяжу ўжо нельга пераходзіць. Як такіх выбараў там няма, там прызначаюць.

— А чаму ўступілі?

— Я ўступіў, бо хацелася дапамагаць. Удзельнічаў у розных акцыях, дапамагаў ветэранам, але не ўдзельнічаў у палітычных акцыях. А стаў бы сакратаром — прыйшлося. Я выйшаў з БРСМ адразу, пасля чаго пачаліся вельмі кепскія адносіны ў каледжы.

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Потым пайшоў на  ў сакавіку 2015-га. Потым стварыў сваю грамадскую дабрачынную арганізацыю, мы дапамагалі дзіцячым дамам. Летам пазнаёмілся з Таццянай Караткевіч, працаваў у яе штабе актывістам на выбарах. Пасля вырашыў па пэўных прычынах сысці, прыйшоў у партыю БНФ. Гэта адзіная партыя, у якой ёсць нармальная нацыянальная ідэя і зразумелыя каштоўнасці.

К разговору подключается Никита Краснокутский, ему 20 и он учится на микроэлектронике в политехническом колледже.

— Калі навучаўся ў 10 класе, па сваіх думках бліжэй быў да камунізму. У 11-м я пачаў добра вывучаць гісторыю не толькі ў школе. Зразумеў, што ў нас камунізм не прывёў ні да чаго добрага, а толькі да рэпрэсіяў. Я пачаў задавацца пытаннем — чаму да нас прыходзяць бальшавікі ці нехта яшчэ кажа, як нам жыць? Чаму мы не можам самі вырашаць гэта?

Я люблю пытацца сяброў, што яны будуць рабіць, калі Трэцяя сусветная вайна. Шмат кажуць, што сыйдуць, шмат — што будуць ваяваць за Расію. А чаму не за сваю краіну, не за Беларусь? Гэта ўплыў прапаганды, русіфікацыі, савецкай акупацыі.

Пачаў шукаць суполкі і партыі, якія займаюцца нацыянальным адраджэннем. Адна дзяўчынка прапанавала мне прыйсці на Дзень Волі ў 2016 годзе. Гэта быў і мой першы дзень у «Моладзі БНФ» — двайная святочная дата. Калі прыйшоў, зразумеў, што тут тыя людзі, з якімі я жадаю быць. Яны любяць тое, што і я — сваю радзіму.

Дмитрий Макрицкий отличается от наших остальных собеседников. Ему 22, он зарабатывает на жизнь с 14. Дима успел перепробовать десяток работ — от рабочего, курьера и промоутера, до водителя UBER, менеджера по продажам и администратора в обувном магазине.

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Ему сложнее всех говорить на мове, иногда Дима переходит на русский. Но потом снова возвращается к белорусскому. Молодой активист учится на машиностроительном факультете Белорусско-российского университета (Могилев).

— Я прыйшоў у арганізацыю праз свайго сябра. Моладзь БНФ не пакідае ўсё на адным месцы і спрабуе нешта змяніць. Таксама як і Юра, раней быў у БРСМ, але асабліва там не ўдзельнічаў. Я скажу проста: я тут, бо хачу падвысіць узровень жыцця ў краіне.

Наталья Бакун учится в БГУ, в экологическом институте им. Сахарова, ей 20 лет.

— Я заўсёды добра вучылася і цікавілася тым, што адбываецца ў маёй краіне. Я глядзела дзіцячымі вачыма і зразумела, што мы самі павінны штосьці змяніць. У маім асяроддзі не было людзей, у якіх гарэлі б вочы, якія хацелі б рухацца ў нейкі бок. Але тут я знайшла такіх людзей.

Самой молодой из наших собеседниц стала Анастасия Гарбуз. Ей 17 лет и она учится в БГУИР.

— Я заўсёды вывучала беларускую мову, ведала пра культуру, можа, крыху больш чым астатнія, была алімпіядніцай. Мяне «завербавалі» яшчэ ў пачатковай школе (смеется). Потым я пазнаёмілася з кампаніяй людзей на акадэмічнай дачы. Мой дзядуля працаваў у Акадэміі навук, і яны будавалі дачы для сваіх супрацоўнікаў. Там зусім не такія людзі, да якіх я прызвычаілася тут. І там я зразумела, што ёсць цікавыя беларускія песні, літаратура. У школе мне не было гэта цікава, а там я загарэлася.

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Сюды я прыйшла ў вечар настолак. Мне пашанцавала сустрэць людзей, якія паказалі, наколькі цікава можна жыць у Беларусі. І я захацела дапамагчы іншым людзям гэта ўбачыць, бо мяне расчароўвае, калі абыякава ставяцца да ўсяго беларускага.

Аднойчы нам з сяброўкай падарылі стужкі, я прычапіла сабе на сумку, і людзі мне гаварылі: «Насця, што гэта, здымі». А мне падабалася! Я хацела б, каб змяніліся адносіны да нашай дзяржаўнасці, каб у маёй краіне гаварылі на нашай гістарычнай мове. Мне падаецца правільным патрыятызм, нават нацыяналізм здаровы.

Екатерина Шуст — «ветеран» молодежного крыла БНФ, ей 30 лет, она пришла в политику после Площади-2006. В прошлом году даже пробовала идти на выборы в парламент.

— Я была студэнткай другога курса. Для мяне Плошча была нечым незвычайным, я быццам бы прачнулася ў краіне, якой раней не бачыла.

За гэты час я не расчаравалася ў сваёй дзейнасці. У краіне шмат палітычных, культурных і сацыяльных праблем, і трэба змагацца, каб яны рана ці позна былі вырашаны. У любой краіне павінны быць некалькі палітычных сілаў, а не адна, як у нас — прэзідэнт.

— Як паставіліся на вучобе і ў сям’і да вашай актыўнасці?

Юра: Маці я сам зацягнуў сюды (смеется). Яна з сябрамі ўдзельнічала ў назіранні за выбарамі ў Барысаве.

На гістфаку такім, як я, цяжка выдзяляцца, бо там усе такіх поглядаў і вучні, і настаўнікі. Гэта ў каледжы я выдзяляўся. Але сябры падтрымлівалі. Там спачатку ніхто не змагаўся за свае мелкія правы, а калі пабачылі, што я пачынаю «ўзнікаць», дайшло да таго, што на трэцім курсе ўсе 30 чалавек уставалі і пачыналі качаць свае правы. І тады настаўнікі саступалі.

Ну, а так ёсць толькі ціск з ідэалагічнага адзела, просяць падпісваць паперкі, што я азнаемлены с крымінальным і адміністрацыйным кодэксам. У БРСМ са мной больш не размаўлялі, ніякіх паблажак больш не было. Але і моцнага ціску не было. Бабуля з ідэалагічнага аддзела з гадзіннікам «МВД Беларусь» усе запісвала. Але мяне нават гэта смяшыла.

Никита: Калі я прыйшоў у Моладзь БНФ, я быў на практыцы на заводзе «Інтэграл». Ніякіх асаблівых пытанняў там ці ў каледжы не было. Калі якая-небудзь акцыя, прыбягае ідэолаг, патрабуе ад куратара звесткі, хто дзе быў. Калі я працаваў на заводзе, я насіў з сабой шмат газет палітычнага толку. Ніякай цікавасці, пытанняў рабочыя не задавалі.

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Адразу, канечне, выключілі з БРСМ. Калі аднойчы прыйшла стараста за зборам на БРСМ, маёй фаміліі там ужо не было. А я рады быў менш грошай плаціць…

Юра: А я адзіны ў каледжы, хто сам выйшаў. Прасілі тысячу заяваў напісаць, здаць членскі білет. А я яго тады ўжо спаліў. Прыйшлося пісаць заяву, што згубіў білет.

Никита: Маці ў мяне ставіцца да гэтага вельмі добра, бо сама марыць, каб ён сышоў. Бацька не вельмі любіць палітыку, таму больш з недаверам ставіцца. Я ў сваім пакоі павесіў вялікі бел-чырвона-белы сцяг над ягоным працоўным сталом. Ен ніводнага пытання не задаў.

У групе ў каледжы таксама становішча памяркоўнае. Розныя людзі есць. Хлопец з Магілёву — там адразу бачна, кажа: Лукашэнка — наш прэзідэнт, трэба за яго тапіць. Хлопец са Смаргоні, наадварот, кажа, што за яго ніхто не галасуе.

Бачыў ціск на выбарах, калі ў інтэрнаце заганялі на датэрміновае галасаванне. Я там спрабаваў нешта казаць, а мне: «Ну что ты, ты понимаешь, что нас выгонят. Лучше мы спокойно отучимся, отработаем».

Наташа: А я шмат каго пераканала, вось — матулю. У яе спачатку было адмоўнае стаўленне, яна баялася за мяне, адгаворвала. Але праблем як такіх і не было. Заўсёды ідэолагі сочаць за сацыяльнымі сеткамі, фотаздымкамі, яны ведаюць, што ты робіш. Я добра вучуся, таму ўсе было добра. Але аднойчы мне сказалі такія словы: «Калі нам зверху скажуць прыняць меры, ты ж разумееш, што мы не паглядзім, што ты добрая вучаніца?»

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Дима: У мяне ніякіх праблем. Маці я не палічыў патрэбным гэта расказваць. Я дарослы чалавек, мне 22 гады, яна ў мае справы не лезе. А бацька ведае, ён гэта падтрымлівае. Сябры — толькі за. Ва ўніверсітэце не ведаюць. Калі пасля інтэрвью даведаюцца, нічога не будзе.

Настя: Па-першае, я тут трэці раз. Большасць сяброў ведае, але пакуль людзям ці паралельна, ці таксама кажуць, што хацелі б паўдзельнічаць. Асабліва з дачы (смеется). Мая матуля ведае, але не звярнула ўвагі. А тата сення вельмі хваляваўся, што за прэс-канферэнцыя, пра што мы тут будзем расказваць. І мне нават стала страшна сюды ісці.

Катя: Калі я далучылася, я вучылася на філфаку БДУ — гэта быў вельмі прагрэсіўны факультэт. Там шмат не толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў хадзілі на Плошчу. Таму асяроддзе паставілася без негатыву.

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Але пачаліся праблемы з «органамі» (смеется). І да мяне прыходзілі супрацоўнікі КДБ некалькі разоў, і, на жаль, нават і да бацькоў дабраліся, выклікалі іх з іншага гораду ў дэканат, выходзілі на іх праз працу. Таму бацькі некалькі гадоў ставіліся негатыўна да маёй дзейнасці, прасілі спыніць. Але я ад самага пачатку разумела, што калі дзяржава цісне на чалавека праз сваякоў, гэта праблема дзяржавы. Гэтак я і казала бацькам. Такога ціску не павінна быць у цывілізаванай краіне.

— А астатнія маральна падрыхтаваныя да такога ціска, які перажыла Кацярына?

Дима: Да.

Юра: Так.

Никита: Я нават чакаю гэтага (смеется). Падчас кампаніі супраць ціску на студэнтаў я дакладна вывучыў нашыя правы. Калі яны прыйдуць ціснуць, я пакажу ім, што і як яны могуць і не могуць зрабіць.

— Дзяўчаты, а вы?

Наташа: Я падрыхтаваная, у мяне нават ёсць лістоўка, што я ім адкажу. Мне здаецца, зараз ціснуць праз бацькоў гэта будзе проста смешна.

Настя: Я вельмі спадзяюся, што не будуць ціснуць. Калі на мяне — гэта яшчэ нармальна. На бацькоў нават не ўяўляю, гэта жахліва. Гэта выбар аднаго чалавека, і ён не павінен рабіць іншым дрэнна.

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
— Вы ўпэўненыя, што праз год тут будзеце?

Наташа: Канешне, у нас жа выбары мясцовыя, а ў 2018-м — сто гадоў БНР.

Юра: Бывае, што расчароўваешся, не бачыш вынікаў працы. Ці не можаш цалкам рэалізавацца, глядзіш на паплечнікаў у партыі, якія ў нармальнай краіне ўжо б міністрамі былі. Але пасля таго як паезжду па гарадах, сустрэнусь з актывістамі, бачу, што яны вераць у мяне, у тое, што я раблю, у арганізацыю. Нельга проста ўзяць і кінуць.

Катя: Бываюць моманты, калі апускаюцца рукі, нешта не атрымліваецца. Але я заўсёды ўзгадваю пра дзеячоў нашай гісторыі, якія змагаліся ў часы нашмат страшнейшыя. У СССР змаганне магло пазбавіць жыцця, вельмі хутка. А ў нас часы ўсё ж такі не настолькі жорсткія. Таму трэба не здавацца.

— А пра што кожны з вас асабіста марыць?

Дима: Поставленные цели свои достичь. А какие — пока не хочу говорить. Когда я до них дойду, обязательно расскажу. Но это очень связано с политикой.

Юра: Хачу прачнуцца ў адзін дзень і пабачыць вольную, свабодную і сапраўды незалежную Беларусь. Каб там не было навіной, што ты начапіў нейкую стужку.

Никита: Я хачу пабачыць, як на Доме ўрада вісіць наш сапраўдны герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.

Катя: А ў мяне напэўна — кругасветнае падарожжа, пабачыць вельмі шмат краін. У мяне ёсць, натуральна, і патрыятычныя жаданні пра вольную краіну, але гэта, хутчэй, мэты і задачы.

Настя: Я хачу, каб людзі проста адэкватна ставіліся да нашай краіны. Калі зменяцца адносіны людзей, хутка і сітуацыя павінна змяніцца.

Наташа: А я проста мару, каб уранку ў метро ўсе ўсміхаліся.

 

news.tut.by