Медыя

Лекцыя Міхала Анемпадыстава “Колер і стыль як маркеры ідэнтычнасці”

Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” у межах цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” запрашаюць на адкрытую лекцыю вядомага культурнага дзеяча, дызайнера, графіка, аўтара знакавых песенных тэкстаў для беларускіх рок-выканаўцаў, аўтара тэкстаў і канцэпцыі праекта “Народны Альбом” Міхала Анемпадыстава.

Што ўплывала на фармаванне традыцыі беларусаў, нашых уяўленняў пра стыль? Як складвалася гісторыя каларыстычных упадабанняў нашых продкаў? У якіх гістарычных крыніцах мы знаходзім увасабленне і адлюстраванне асноўных колераў? Якую ролю адыгрывае каларыстыка ў нашай матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры, у штодзённым жыцці кожнага беларуса?

Разважаючы разам з лектарам пра мноства гістарычных фрагментаў і наслаенняў, з якіх складаецца Беларускі стыль, мы паспрабуем зразумець логіку яго фармавання і функцыянавання ў культуры сучасных беларусаў, а таксама тое, якую ролю адыгрывае стыль і, у прыватнасці, нашыя каларыстычныя ўпадабанні, у працэсе самаідэнтыфікацыі, пошуку саміх сябе ў гістарычнай і прасторавай адлегласці.

Матэрыялы і відэазапісы папярэдніх лекцый і анонсы наступных падзей Лятучага ўніверсітэта шукайце на нашым сайце: http://fly-uni.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *