Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Медыя

Дыскусія на тэму “Стратэгія аказання дапамогі шукальнікам прытулку. Чачэнцы”

Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова “Агенцтва Пропус” запрашае прыняць удзел у чарговай дыскусіі “Стратэгія аказання дапамогі шукальнікам прытулку. Чачэнцы”, якая адбудзецца ў Брэсце 17.11.2016 ў 18.30 па адрасе вул. Маякоўскага, 46 (офіс “Дзедзіч”)

u4zxqbeo38g

Мігранты-іншаземцы знаходзяцца ў непрымальных умовах, іх дзеці не наведваюць школу, яны не атрымліваюць належную медычную дапамогу, а ў той самы час уладамі Польшчы не выконваюцца абавязкі пра магчымасць звярнуцца з просьбай пра прытулак асобам, якія лічаць, што з’яўляюцца ахвярамі пераследу ў сваёй краіне. Цярпець, дапамагаць, ігнараваць – што ў такой сітуацыі могуць рабіць берасцейцы?

Круглы стол з удзелам жыхароў горада, праваабаронцаў, грамадскіх дзеячоў.

Мэта дыскусіі: выпрацоўка магчымай стратэгіі аказання дапамогі шукальнікам прытулку.

Нашы госці:

  • Human Constanta – каманда валанцёраў, якая працуе ў сферы абароны правоў мігрантаў і дапамогі ўцекачам;
  • Сяргей Магонаў – юрыст, спецыяліст у галіне міграцыйнага права
Старонкі ў інтэрнэце:

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *