Таварыства «Зялёная сетка» заклікае берасцейцаў адзначыць Міжнародны дзень без паперы акцыяй па абмене  макулатуры на цікавыя кнігі.

 

«Навучымся выкарыстоўваць паперу рацыянальна!» — Такі асноўны дэвіз Міжнароднага дня без паперы, які традыцыйна праходзіць кожны чацвёрты чацвер кастрычніка. У гэты дзень людзі па ўсім свеце аб’ядноўваюцца для таго, каб падзяліцца асабістым вопытам скарачэння нерацыянальнага расходу паперы і правесці акцыі падтрымкі.

Спіс мерапрыемстваў прысвечаных Міжнароднаму дню без паперы ў Берасці: 

  • 24-26 кастрычніка — абмен макулатуры на купоны для ўдзелу ў кніжным аўкцыёне.
  • 27 кастрычніка — кніжны аўкцыён (абмен атрыманых купонаў на цікавыя кнігі); прагляд і абмеркаванне фільма па кніжнай тэматыцы.
  • 29 кастрычніка — абмен кнігамі ўсляпую.

Каб даведацца падрабязную праграму сачце ў групе paperfreeday_brest.

[supsystic-social-sharing id="1"]