Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Будзь валанцёрам! Новыя магчымасці рабіць добрыя справы

У лістападзе адкрыецца “Школа валанцёра” для берасцейцаў 16–22 гадоў. Тут спадабаецца тым, хто хоча зрабіць свет вакол сябе прыгажэй, паўдзельнічаць у арганізацыі цікавых акцый і мерапрыемстваў, знайсці аднадумцаў і сяброў.

“Мы ведаем, што многія берасцейцы хочуць зрабіць Берасце лепш, але не заўсёды разумеюць, з чаго пачаць, — кажа каардынатар праекта “Будзь валанцёрам!” Алена Каховіч. — Мы падкажам і дапаможам”.

Каб падключыцца да праекта, дастаткова наведаць адзін з чатырох трэнінгаў “Школы валанцёра”: 12, 13, 19 ці 20 лістапада. Удзел бясплатны, трэба толькі запоўніць анлайн-анкету да 6 лістапада.

На гэтых аднадзённых трэнінгах удзельнікам раскажуць, што валанцёрства і ўдзел у грамадскіх ініцыятывах — гэта цікава і выдатна; падбяруць для кожнага энтузіяста каманду і дапамогуць у рэалізацыі ідэй, якая пройдзе ў займальным фармаце гульні “Біржа ідэй”. А ў далейшым можна будзе пазнаёміцца ​​і далучыцца да берасцейскіх арганізацый, якім патрэбна дапамога валанцёраў.

“Школа валанцёра” — гэта новы вопыт, веды, знаёмствы з экспертамі і новыя сябры. Гэта не толькі карысна, але і весела. Дарэчы, самых актыўных удзельнікаў праекту “Будзь валанцёрам!” арганізатары бясплатна звозяць у Люблін для абмену вопытам з польскімі актывістамі.

Больш інфармацыі пра “Школу валанцёра” — на старонцы ў сацыяльнай сетцы vk.com/beavolunteer

Калі: чатыры аднадзённых трэнінгаў на выбар 12, 13, 19 ці 20 лістапада.

Дэдлайн: анлайн-рэгістрацыя да 6 лістапада.

Дзе: офіс «Дзедзіча», Берасце, вул. Маякоўскага 46/1.

6gtdunkrvkm-1

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *