Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

5 кастрычніка кінапрагляд дакументальнага фільма “Чачня: вайна без следу” і дыскусія пра ўцекачоў у Берасці

Шаноўныя сябры, у сераду 5 кастрычніка а 19:00 на Маякоўскага 46-1 запрашаем вас на бясплатны кінапаказ і дыскусію, якія мы зладзім разам з праваабарончай ініцыятывай Human Constanta.

Дакументальны фільм “Чачня: вайна без следу” (на рускай мове) францускай журналісткі Манон Луазо быў зняты ў 2014 годзе і распавядае пра сучаснае ўладкаванне Чачні, якая стала “дзяржавай у дзяржаве”. Падрабязнае інтэрвію з рэжысеркай пра гэты фільм:svoboda.org

Насуперак назве мерапрыемства, мы ж з вамі ведаем, што водгукі падзеяў у Чачні даносяцца і да нашага гораду. Штодня сотні людзей адпраўляюцца з вакзала ў надзеі атрымаць прыстанішча ў Польшчы. Як мы ставімся да іх? Ці ведаем, ад чаго яны бягуць? Ці мусім і ці можам мы ім дапамагчы? Давайце разам пашукаем адказы. У нашай дыскусіі будуць браць удзел таксама валантэры Human Constanta, якая зараз займаецца зборам інфармацыі і прававой дапамогай уцекачам з Паўночнага Каўказа ў Берасці.
Будзем радыя бачыць вас на кінапраглядзе і пачуць вашае меркаванне на дыскусіі.

Што: дакументальны фільм “Чачня: вайна без следу”

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46-1

Калі: серада, 5 кастрычніка, а 19:00.

Уваход вольны.

#HumanConstanta, #InvisibleRefugees

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *