Сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой будзе праведзена работа па падрыхтоўцы намінацыйнага дасье на ўключэнне ў спіс ЮНЕСКА аб’ектаў культавага драўлянага дойлідства Палескага рэгіёна. У заяўку плануецца ўнесці тры бязвежавыя храмы: Нікіцкую царкву ў вёсцы Здзітава Жабінкаўскага раёна, царкву Параскевы Пятніцы ў вёсцы Збірагі і Міхайлаўскую царкву ў вёсцы Чэрск Брэсцкага раёна.

Здзітава, Нікіцкая царква 

Збірагі, царква Параскевы Пятніцы 

Чэрск, Міхайлаўская царква 

Вялікую каштоўнасць уяўляюць Міхайлаўская царква ў вёсцы Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна (тып базілікі), а таксама двухвежавая царква Параскевы Пятніцы са званіцай у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна.

Сцяпанкі, Міхайлаўская царква

Дзівін, царква Параскевы Пятніцы

«Кожны з гэтых драўляных храмаў, пабудаваных у XVII—XVIII стагоддзях, унікальны па сваёй сутнасці. Яны зведалі мінімальнае ўмяшанне ў канструкцыі, захаваўшы свой першапачатковы выгляд, і адлюстроўваюць рысы мясцовай архітэктурнай школы», — падкрэсліў Вячаслаў Гарбузаў і дадаў, што для ўключэння цэркваў у спіс Сусветнай культурнай спадчыны спецыялістам трэба правесці доўгую і скрупулёзную працу.

У прыватнасці, неабходна сабраць архіўныя матэрыялы, вывучыць агульныя і адметныя рысы дойлідства беларускага Палесся ад украінскага і польскага, з дапамогай міжнародных экспертаў падрыхтаваць навуковае абгрунтаванне праекта. Комплексны план работы будзе зацверджаны на каардынацыйнай радзе па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Брэсцкай вобласці. Заяўку на разгляд у Камітэт сусветнай спадчыны мяркуецца падаць да 2020 года. Беларусы маюць намер падлучыцца да намінацыі аховы драўлянага дойлідства, у якой ужо значацца аб’екты Польшчы і Славакіі.


nn.by

[supsystic-social-sharing id="1"]