Ад канца жніўня ў Мінску праходзіць фестываль вулічнага мастацтва Vulica Brasil. Асноўныя мерапрыемствы прайшлі ў суботу 17 верасня на вуліцы Кастрычніцкай. Гледачоў чакалі шыкоўныя муралы ад бразільскіх і беларускіх стрыт-арт мастакоў, крафтавая вулічная ежа, тры сцэны і шмат розных актыўнасцяў. У гэты дзень вуліца стала цалкам пешаходнай. Нягледзячы на «дзіўныя» правілы пропуску на вуліцу (міліцыя не прапускала людзей з сабакамі і роварамі) і вялікія чэргі, мінчукі змаглі адчуць атмасферу свята і зразумець адну важную для горада рэч: Мінску катастрафічна не хапае пешаходнай вуліцы.

У гэтым годзе фэст Vulica Brasil — пра экалогію ў горадзе. І не толькі пра дрэвы, хмызнякі і траву, але і пра «экафрэндлі» — погляд на каменныя джунглі. Размаляваныя сцены, старыя трамваі, якія пераўтварылі ў кафэ, шмат музыкі і фарбаў — усё гэта маглі на ўласныя вочы пабачы тыя, хто прыйшоў у гэтыя выходныя на Кастрычніцкую.


nn.by

[supsystic-social-sharing id="1"]