Цэлых шэсць дзён у Залессі што ў 40 кіламетрах ад Брэста, будзе цягнуцца серыя бясплатных трэнінгаў для абітурыентаў і студэнтаў у жніўні.

by-«Летнік асабістай эфектыўнасці» арганізаваны агенцтвам рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч», ён цалкам бясплатны і да 28 ліпеня яшчэ можна паспець падаць заяку на ўдзел.

Хлопцаў і дзяўчат 17-21 год чакаюць карысныя трэнінгі ад самых вопытных і паспяховых спецыялістаў.

8 жніўня ў «Доме еўрапейскіх сустрэч» у Залессі адукацыйны тыдзень для студэнтаў і абітурыентаў адкрые Аляксей Бурносенка. Трэнер па «паблік спікінгу» ў буйной IT-кампаніі EPAM, спікер-коуч з 17-гадовым стажам, навучыць рабят аратарскаму майстэрству і самапрэзентацыі. Да 13 жніўня працягнецца трэнінгавай эстафета з выкладчыкамі, ментарамі і практычнымі спецыялістамі, якія падзеляцца сакрэтамі ў розных галінах.

Як падначаліць сабе час і добра размеркаваць выдаткі? Дзе студэнту знайсці дадатковы заробак? Як падарожнічаць амаль бясплатна і карысна арганізаваць свой вольны час? На гэтыя і іншыя пытанні, важныя для маладых людзей, што пачынаюць самастойнае жыццё, адкажуць Яна Усціненка, Наталля Нямкевіч, Вераніка Юренкова, Павел Грыбоўскі і іншыя трэнеры і майстры сваёй справы.

Для каго: абітурыенты і студэнты 1-2 курсу з Брэсцкай вобласці.

Узрост: 17-20 гадоў.

Кошт: бясплатна; харчаванне і праезд з Брэста аплачваюць арганізатары.

Калі: 8-13 жніўня, дэдлайн падачы анлайн-заяўкі — да 23:59 27 ліпеня.

Дзе: вёска Залессе ў 40 кіламетрах ад Брэста.

Умовы пражывання: летнік на тэрыторыі сядзібы «Дом еўрапейскіх сустрэч»; трохразовае харчаванне, душавыя і ванныя пакоі.

Задаць любыя пытанні, атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў групе «Летнік асабістай эфектыўнасці» vk.com/zalesse_2016, па эл. пошце [email protected]

 

[supsystic-social-sharing id="1"]