Les Jeunes Écologistes запрашае маладых зялёных з усёй Еўропы далучыцца да летняга кэмпу “Forum ouVERT”.

 

Дзе: Лар’ян (Брэтань), Францыя. Калі: 22-28 жніўня 2016.

Forum ouVERT – публічны форум, галоўная падзея французскай федэрацыі зялёных. Галоўная “фішка” – адсутнасць рэальнай падрыхтаванай праграмы. Удзельнікі разам рыхтуюць праграму Форума і прапаноўваюць разнастайныя воркшопы.

Расклад:

  • 22-24 жніўня – сам публічны форум;
  • 25-26 жніўня – летні ўніверсітэт партыі Зялёных;
  • 27-28 жніўня – штогадовая Генеральная Асамблея.

Есць магчымасць прыехаць альбо толькі на Форум, альбо на цэлы тыдзень.

Фінансавыя ўмовы:

Арганізатары пакрываюць 60% выдаткаў на транспарт (але не больш за 50 еўра). Арганізацыйных унёскаў няма. Ежа (веганская) будзе гатавацца самімі ўдзельнікамі з ужо набытых прадуктаў.

Дэдлайн падачы заяўкі – 10 жніўня.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на [email protected].

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]