Медыя

Прэзентацыя праекта: “Інтэрнэт відэакансультацыі як новы інструмент для павагі, абароны і ажыццяўлення правоў чалавека ў Беларусі”

11 ліпеня з 18:00 да 20 адбудзецца прэзентацыя праекта: “Інтэрнэт відэакансультацыі як новы інструмент для павагі, абароны і ажыццяўлення правоў чалавека ў Беларусі”. Для ўдзельнікаў з рэгіёнаў праезд аплочваецца.

На базе маніторынгу, праведзенага Камітэтам “Салідарнасьць” падчас кампаніі “РАЗАМ СУПРАЦЬ ДЫСКРЫМІНАЦЫІ” (2014-2015гг.) былі выявлены такія формы прыхаваных рэпрэсій актыўных грамадзян, як масавыя звальненні “па кантрактах” членаў незалежных прафсаюзаў на прадпрыемствах ( Мікашэвічы, Бабруйск), пазбаўленне ВНУ ад нелаяльных выкладчыкаў (Гродна, Магілёў, Гомель), адмовы у рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян(напрыклад, ініцыятыва матуль 328 у Гродна) і інш. У той жа час праведзенае анкетаванне сведчыць, што людзі якія падпадаюць пад прыхаваныя рэпрэсіі, не маюць яснага уяўлення аб механізмах абараны сваіх правоў.Прэзентуемы праект мае на мэце наблізіць міжнародныя праваабарончыя стандарты і адпаведныя механізмы іх абароны да рэальных праблем беларускіх грамадзян, садзейнічаць фармаванню прававой свядомасці грамадскіх актывістаў.

Разам з экспертамі з партнэрскіх арганізацый удзельнікі праекта падрыхтавалі комплексны інфармацыйна-электронны пакет дакументаў, у які ўваходзяць :
1.Відэа – абмеркаванне экспертамі ў студыі праблемаў правапрымяняльнай практыкі па справах, звязаных з праявамі грамадскай актыўнасці;
2.Прагляд відэасведчання ахвяры прыхаваных рэпрэсій і адпаведных парад праваабаронцаў пацярпеламу ;
3.Публікацыя на сайцe http://www.salidarnasc.org/toknow тэкставых рэкамендацый экспертаў: як магчыма устраніць дадзенае парушэнне праз судовыя, альтэрнатыўныя механізмы ўнутры краіны альбо звяртаючыся да міжнародных інстытуцый.
4.Інструкцыі і алгарытмы дзеянняў у адпаведнай сітуацыі: як адстаяць парушанае права;
5.Прыкладныя ўзоры заяў і скаргаў, з якімі пацерпелы можа звярнуцца у адпаведныя інстанцыі.

Відэакансультацыі у дапамогу грамадскім актывістам дакументуюць наступныя тэмы:
-паўсюдныя парушэнні працоўных адносін (эксперты А.Еськова і С. Антусевіч -Кангрэс незалежных дэмакратычных прафсаюзаў);
-абмежаванні акадэмічных свабод студэнтаў і выкладчыкаў(эксперты У. Дунаеў, А. Граблеўскі – Грамадскі Балонскі камітэт, К. Мурашова – Братэрства арганізатараў студэнцкага самактравання , І. Мурашка – Студэнцкая Рада );
– парушэнні правоў грамадзян на рэгістрацыю ініцыятыўных груп і аб’яднанняў (эксперты В. Смалянка – Офіс прававой трансфармацыі і Ю.Чавусаў – Асамблеяй няўрадавых арганізацый );
– ігнараванне правоў працоўных, якія атрымалі траўму на вытворчасці (эксперты Г. Федыніч і Л. Судаленка – прафсаюз РЭП);
– адміністрацыйны пераслед журналістаў незалежных СМІ(эксперты Б. Гарэцкі і М. Янчук – БАЖ);
– вяртанне да практыкі “палітычнага прызыву” ў войска(эксперты П. Сапелка -ПЦ”Вясна” і В. Каратыш);
– перашкоды у стварэнні беларускамоўных класаў ў сярэдніх школах (эксперты І. Кузмініч, А. Астроўскі,В. Вячорка, Т. Мацкевіч – ТБШ)

Што: прэзентацыя праекта: “Інтэрнэт відэакансультацыі як новы інструмент для павагі, абароны і ажыццяўлення правоў чалавека ў Беларусі”.
Дзе: вул. Маякоўскага д. 46, кв.1.
Калі: 11 ліпеня ў 18:00

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *