Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» запрашае хлопцаў і дзяўчат 17-20 гадоў весела і карысна правесці цэлы тыдзень у сядзібе недалёка ад Брэста.

Тут вопытныя эксперты арганізуюць для ўдзельнікаў практычныя трэнінгі, навучальныя гульні і цікавыя прэзентацыі, а па вечарах пасля адукацыйнай часткі гасцей чакае культурная праграма: забавы і экскурсіі (у Воўчын, Грымячу).

«Многія маладыя людзі ў Брэсце пасля паступлення ва ўніверсітэт сутыкаюцца з праблемамі, звязанымі з адаптацыяй да новых умоў жыцця: неабходнасцю самастойна фарміраваць свой бюджэт, планаваць выдаткі, цікава бавіць вольны час, — кажа каардынатар летніка Алена Каховіч. — Нашы курсы дапамогуць хутчэй прызвычаіцца да «дарослага» жыцця, навучаць правільна кіраваць асабістымі рэсурсамі (час, грошы, здароўе), ставіць мэты і дасягаць іх у паўсядзённым жыцці і вучобе».

by-Летнік у Залессі ідэальны для абітурыентаў і студэнтаў першых курсаў, каб падрыхтавацца да студэнцкага жыцця і атрымаць новыя навыкі, якія дапамогуць жыць лепш, весялей і больш паспяхова.

Удзельнікі тут не толькі выдатна і інтэлектуальна правядуць шэсць дзён на прыродзе, але і набудуць новых сяброў, навучацца эфектыўнаму ўзаемадзеянню з дарослымі і аднагодкамі, разаўюць ў сабе ўпэўненасць і самаарганізацыю.

Арганізатары летніка пакрываюць ўсе выдаткі: праезд з Брэста, харчаванне і пражыванне ў летнім доме.

Каб патрапіць на летнік, трэба запоўніць анлайн-заяўку па спасылцы http://goo.gl/forms/reNeZxjSRz2mRnaG2 да 27 ліпеня.

Колькасць месцаў абмежавана, паспяшайцеся! Усяго для ўдзелу ў «Летніку» будзе адабрана 30 чалавек. Адбор будзе праводзіцца на падставе анкет-заявак і індывідуальнага сумоўя.

Праграма трэнінгаў:

  • майстэрства самапрэзентацыі;
  • пошук дадатковага заробку;
  • тайм-мэнэджмент;
  • хатняя бухгалтэрыя;
  • бюджэтныя падарожжы;
  • дзейнасць НДА Брэста.

Для каго: абітурыенты і студэнты 1-2 курсу з Брэсцкай вобласці.

Узрост: 17-20 гадоў.

Кошт: бясплатна; харчаванне і праезд з Брэста аплачваюць арганізатары.

Калі: 8-13 жніўня.

Дзе: вёска Залессе ў 40 кіламетрах ад Брэста.

Умовы пражывання: летнік на тэрыторыі сядзібы «Дом еўрапейскіх сустрэч»; трохразовае харчаванне, душавыя і ванныя пакоі.

 

Задаць пытанне арганізатарам, а таксама атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў суполцы vk.com/zalesse_2016 або напісаўшы на эл. пошту [email protected]

[supsystic-social-sharing id="1"]