Каманда сайта Adukacyja.info запрашае на новае летняе –  АДУкірмаш!

АДУкірмаш

Калі: 25 чэрвеня 2016 года, пачатак а 13:00.

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, плошча Свабоды, 15.

Уваход вольны!

Калі сканчаюцца ўсе іспыты і лета становіцца сапраўды спякотным, самы час бліжэй пазнаёміцца з тымі магчымасцямі, якія нам прапануюць Беларусь, замежжа і анлайн-асяроддзе. Вашы дасціпныя пытанні – нашы прафесійныя эксперты.

Мы падрыхтавалі 5 тэматычных гурткоў, у працы кожнага з якіх вы зможаце ўзяць удзел:

  • адукацыя ў Беларусі – як атрымаць максімум карысці і дзе шукаць альтэрнатыўныя магчымасці;
  • адукацыя за мяжой – чаму ў яе навучыцца і што адбываецца анлайн;
  • вывучаем замежныя мовы!
  • праца 21 стагоддзя – што цэняць сучасныя HR’ы і як развіваць свае soft skills;
  • бізнэс-адукацыя ў Беларусі і за яе межамі.

Мы вельмі чакаем вас! Але просім папярэдне зарэгістравацца.

На старонцы мерапрыемства ў фэйсбуку можна сачыць за прэзентацыяй спікераў.

adukacyja.info