Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае маладых людзей ад 18 да 35 гадоў (у тым ліку і тых, хто мае фізічныя абмежаванні) прабавіць 10 займальных і пазнавальных дзён у летнім інтэграцыйным намётавым летніку “Круглае возера-2016”.

Летнік “Круглае возера” пройдзе 6-16 жніўня 2016 года на беразе возера недалёка ад г. п. Плешчаніцы.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары летніка забяспечваюць даезд удзельнікаў з Мінску да месца правядзення мерапрыемства, а таксама харчаванне і пражыванне.

Каб паўдзельнічаць у летніку, неабходна даслаць анкету-заяўку на е-адрас [email protected] .

Дэдлайн – 25 ліпеня 2016 г.

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца па тэлефоне +375 29 5556838.

Падрабязную інфармацыю пра летнік глядзіце па спасылцы.

Крыніца: adukacyja.info.

[supsystic-social-sharing id="1"]