У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце з 26 па 27 траўня прайшоў беларуска-кітайскі моладзевы турнір па робататэхніцы.

Спаборніцтвы праходзілі на дзвюх трасах. Перад робатамі на першай трасе стаяла задача сабраць як мага больш шарыкаў, не разгубіўшы іх пры руху. Робаты жа з другой трасы ладзілі сапраўдныя гонкі. У спаборніцтвах прымала ўдзел 16 каманд з кітайскага і беларускага бакоў.

 


natatnik.org

[supsystic-social-sharing id="1"]