PhD-стыпендыі на даследванні прапануе Фонд каралевы Ядвігі пры Ягелонскім універсітэце.

Фонд імя каралевы Ядвігі паўстаў дзеля ўшанавання яе памяці. Яна ахвяравала свой маёнтак, жадаючы аднавіць Кракаўскую акадэмію і тым самыз з’ініцыявала 600 гадоў бесперапынных даследванняў і навучання ў Ягелонскім універсітэце. Мэта Фонду Каралевы Ядвігі — падтрымка даследчыкаў і аспірантаў з краін былога Савецкага Саюза, Балкан, Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, якія ў Кракаве будуць рэалізоўваць свае даследчыя праекты. Стваральнікі Фонду маюць надзею на тое, што гэтая ініцыятыва ўзмацніць сувязі і дапаможа абмену вопытам паміж навукоўцамі.

Памер стыпендыі складае 1500 злотых. Кожнаму стыпендысту будзе забяспечана пражыванне ў двухмесным нумары ў інтэрнаце за кошт універсітэта і базавае медыцынскае абслугоўванне.

Вітаюцца кандыдаты, якія маюць значныя дасягненні ў галіне даследаванняў.

Дэдлайн — 15 чэрвеня 2016 года. Інфармацыя пра ўмовы падачы заяўкі і пералік неабходных дакумантаў — тут.

Паводле афіцыйнага сайту Ягелонскага універсітэта.

[supsystic-social-sharing id="1"]