Фундацыя Конрада Адэнаўэра жадае падтрымаць беларускіх студэнтаў і прапануе ім стыпендыі для вучобы ў Нямеччыне.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і суіскальнікі навуковай ступені, якія паспяхова скончылі вучобу ў роднай краіне і жадаюць працягнуць яе ў Нямеччыне.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • выдатныя поспехі ў вучобе;
  • шырокі кругагляд;
  • інтарэс да палітычных пытанняў;
  • жаданне і гатоўнасць працаваць для людзей і грамадства ў сваёй краіне;
  • узрост – да 30 гадоў;
  • добрае валоданне нямецкай мовай (мінімум на ўзроўні В2, нават калі вучэбны курс плануецца на ангельскай).

Падаваць заяўку могуць студэнты альбо даследчыкі любога навуковага накірунку.

Вучоба мусіць пачацца ў 2016 годзе.

Фінансавыя ўмовы

Цягам двух гадоў студэнты будуць атрымліваць € 750 штомесяц. Суіскальнікі і даследчыкі на працягу трох гадоў – € 920 кожны месяц.

Неабходныя дакументы для студэнтаў, суіскальнікаў і даследчыкаў можна паглядзець па спасылцы. Тут можна знайсці і спампаваць заяўку.

Як падацца

Сабраныя і цалкам запоўненыя дакументы неабходна даслаць на е-адрас спадара Вольфганга Зэндэра [email protected].

Дэдлайн – 22 траўня 2016 года.

Стыпендыятаў абяруць 15-17 ліпеня ў Вільні. Больш падрабязнасцей можна знайсці па спасылцы.

Кантакты:

Dr. Wolfgang Sender
Country Director Belarus, Konrad Adenauer Foundation

Totoriu g. 21, LT-01121 Vilnius, Lithuania 

Крыніца: adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]