Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” сумесна з Еўрапейскай культурнай фундацыяй (Амстэрдам, Нідэрланды) абвяшчаюць конкурс на ўдзел у гадавой адукацыйнай праграме ArtPlatform 2016-2017.

Адукацыйная праграма накіраваная на прафесійнае развіццё беларускіх мэнэджараў культурных і сацыяльных праектаў, што маюць скіраванасць на дасягненне грамадскіх зменаў пры дапамозе культуры.

Тэматыка лекцыяў і практычных заняткаў уключае:

  • ролю культуры ў развіцці мясцовых супольнасцяў і вырашэнне сацыяльных праблемаў;
  • стратэгічнае планаванне;
  • распрацоўка, ажыццяўленне, прасоўванне і ацэнка ўплыву культурных праектаў;
  • прыцягненне рэсурсаў для ажыццяўлення праектаў;
  • устойлівае развіццё арганізацыяў, кіраванне людскімі рэсурсамі ды іншае.

Працягласць праграмы – сем выязных сесій у перыяд з верасня 2016 да траўня 2017 года. Удзел – бясплатны.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • абгрунтаванне заяўкі;
  • наяўнасць досведу ў ажыццяўленні культурных і / або сацыяльных ініцыятываў;
  • досвед міжсектарнай супрацы.2

Каб узяць удзел, неабходна да 10 траўня 2016 года даслаць заяўку і матывацыйны ліст на е-адрас [email protected] з пазнакай ArtPlatform 2016-2017.

З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на адрас [email protected].

Крыніца: adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]