1-12 ліпеня 2016 года ў Таліне (Эстонія) пройдзе сустрэча моладзі пад назвай «Важны кожны голас», прысвечанай палітычнай адукацыі моладзі, павышэнню іх разумення прынцыпаў дэмакратыі, ролі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці сваёй краіны.

У мерапрыемстве возьмуць удзел 45 чалавек з 5 краінаў (9 удзельнікаў з Беларусі). Удзел беларускіх удзельнікаў ажыццяўляе VSI «Geros Valios Istaiga».

Мэта сустрэчы – павышэнне асэнсаванасці ўдзелу ў палітычных працэсах, разумення карысцяў для грамадства ад такой дзейнасці.

Сустрэча адбываецца ў рамках праграмы «Эразмус+», зацверджанай Еўракамісіяй 11 снежня 2013 года.

Умовы ўдзелу:

1) Узрост: 16-30 год

2) Наяўнасць шэнген-візы ці самастойнае афармленне такавой.

3) Рэгістрацыйны ўнёсак 10 еўра + самастойная аплата дарогі Беларусь — Вільня-Беларусь.

4) Пакрываюцца фінансавыя выдаткі на праезд Вільня-Талін-Вільня, харчаванне і пражыванне.

5) Неабходна валоданне ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы).

Усім жадаючым прыняць удзел неабходна да 23 траўня(мая) запоўніць анкету па спасылцы

Крыніца: mihck.info

[supsystic-social-sharing id="1"]