Брытанская арганізацыя The Simon Community шукае валанцёраў з усяго свету, каб дапамагчы бяздомным Лондана.

Валанцёры будуць працаваць у адмысловым цэнтры і дапамагаць людзям, якія апынуліся без даху над галавой, знайсці дом і працу, а таксама падтрымліваць іх псіхалагічна.

Валанцёр будзе заняты поўны працоўны дзень. Жыццё і праца з бяздомнымі мае сваю спецыфіку, але гэта вельмі добры вопыт.
Нягледзячы на тое, што гэта добраахвотная праца, якая не аплочваецца, усе выдаткі на пражыванне (харчаванне, ежа, вандроўкі і г.д.) і ўсе рахункі за жыллё ў цэнтры Лондана кампенсуюцца. Добраахвотнікі маюць права на вольны час удалечыні ад сацяальнага цэнтру ў кватэрах, прадстаўленых толькі для іх. Усё, што ім трэба прынесці з сабой — ваш час і энергію.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 19 гадоў;
  • магчымасць пражыць 6 месяцаў у Брытаніі;
  • зацікаўленасць працай з бяздомнымі людзьмі.

Праграма адкрыта для падачы заявак цягам усяго года.

Як падацца

Каб атрымаць аплікацыйную форму, неабходна даслаць ліст на адрас [email protected] з просьбай пра заяўку. Пасля запоўніць яе і чакаць сваёй неверагоднай магчымасці.

Падрабязнасці можна даведацца тут.

Паводле adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]