Цягам апошніх гадоў кампанія “Будзьма беларусамі!” выдала 7 тысяч паштовак з серыі “Не маўчы па-беларуску”, што разам з аднайменным календаром дужа палюбіліся публіцы. Кампанія вырашыла не спыняцца на дасягнутым, бо зашмат слоў па-беларуску не бывае, і падрыхтавала новы набор паштовак, які стане годным працягам папулярнага праекта!

budzma_cards_cover

Паводле вынікаў галасаванкі сярод чытачоў сайта budzma.by былі вызначаны новыя тэмы для папулярных паштовак. Найбольш цікава аўдыторыі было даведацца, як называюцца па-беларуску стравы, школьныя прылады, кап’ютарныя тэрміны, гародніна, расліны, жывёлы, і, вядома, часткі цела чалавека. Вясёлыя і крэатыўныя малюнкі для паштовак, як і раней, стварыла Дар’я Мандзік, аўтарка ідэі праекта “Не маўчы па-беларуску”. У выніку атрымаліся цудоўныя і натхняльныя памочнікі для ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай і хоча размаўляць па-беларуску не толькі пра высокія сферы, але і на побытавыя тэмы.

З дапамогай паштовак можна не толькі вучыць беларускую мову, але і далучыцца да посткросінгу, папулярнага ва ўсім свеце.

budzma_cards2016_02

Шукайце новы набор паштовак “Не маўчы па-беларуску!” у мінскіх кнігарнях:

“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72:

“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2;

“Веды”, вул. К.Маркса, 36;

“Цэнтральная кнігарня”, пр-т Незалежнасці, 19;

“Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9;

Кнігарня “Логвінаў”, пр-т Незалежнасці, 37А;

Этна-крама «Рагна», вул. Сухая, 4 / вул. Караля, 22;

“Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14;

“Эўрыка”, вул. Куйбышава, 75;

А таксама ў інтэрнэт-краме knihi.by

[supsystic-social-sharing id="1"]