Таварыства нямецкіх студэнтаў GFPS e.V. зноў распачынае прыём заявак на семестровую стыпендыю ў адным з універсітэтаў Нямеччыны.

Тэрмін фінансавай падтрымкі – кастрычнік 2016 – люты 2017 (зімовы семестр).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • студэнты (мінімальна трэці курс да пачатку стыпендыі) ды магістранты беларускіх ВНУ (ці Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільне);
  • беларускае грамадзянства;
  • добрае валоданне нямецкай мовай;
  • заангажаванасць у грамадскім, сацыяльным і культурным жыцці Беларусі;
  • неблагія поспехі ў навучанні;
  • жаданне пазнаёміцца з нямецкімі культурай і грамадзянствам.

Фінансавыя ўмовы:

GFPS кампенсуе выдаткі на вучобу, візу, медыцынскую страхоўку і часткова на транспарт. Таксама студэнты будуць штомесяц атрымліваць стыпендыю.

Падаць заяўку і даведацца больш можна толькі анлайн. З усіх кандыдатаў камітэт адбярэ некалькіх і запросіць іх на сумоў’е ў Менск. Сутстрэча пройдзе прыкладна 21 мая.

Дэдлайн – 30 красавіка 2016 г.

наш комитет по отбору выбирает около шести кандидатов и приглашает их отбора интервью в Минск. Ожидается, что они состоятся 21 мая 2016th

За дадатковымі пытаннямі звяртайцеся па адрасу [email protected].

Крыніца: adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]