Сусветная прыборка!

Сёлета 9 красавіка ў рамках акцыі «ЗРОБIМ» Брэсцкае моладзевае грамадскае аб’яднанне «Час Землі» супольна з Фондам развіцця Брэсцкай крэпасці , Рэспубліканскім заказнікам «Прыбужскае Палессе»  запланавала здзейсніць прыбіранне адразу на 3-х тэрыторыях:
• 4 Форт, мікрараён Паўдневы, збор удзельнікаў в 10:50 каля аўтобуснага прыпынку “4 Форт”, кантактны тэлефон +375 29 574 44 60, Грыгорый;
• Возера Меднянскае, Страдзечскае, біясферны рэзерват “Заходняе Палессе” (30 км ад Брэста), збор удзельнікаў у 09:50 каля аўтобуснага прыпынку “ЦМТ”, выезд аўтобуса ў 10:00, кантактны тэлефон +375 29 223 48 59, Дзмітрый;
• Лес за будаўнічым рынкам у мікрараёне Кавалёва, збор удзельнікаў у 10:20 каля аўтобуснага прыпынку “Цветатрон”, кантактны тэлефон +375 29 796 32 02, Сяргей.

Па дарозе да месца прыбірання прадстаўнікі заказніка “Прыбужскае Палессе” распавядуць пра біясферны рэзерват “Заходняе Палессе”, таксама ўсім удзельнікам дастанецца па турыстычнай карце “Палессе, магія прыроды”. А перад пачаткам прыбірання на тэрыторыі 4 Форт прадстаўнікі КВУП «Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод» абяцаюць правесці невялікі майстар-клас па паасобным зборы адыходаў. У сваю чаргу «Зялёны Дазор» раскажа ўдзельнікам па якім адрасе трэба звяртацца калі ў Вас у двары няма кантэйнераў для паасобнага збору адыходаў ці Вы выявілі несанкцыянаваную звалку.

[supsystic-social-sharing id="1"]