Лятучы універсітэт у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка” і альманахам «Гарадскія тактыкі» запрашае на адукацыйную праграму «Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння».

Школа накіравана на распрацоўку і прасоўванне сучасных падыходаў для развіцця беларускіх гарадоў. Праграма школы будзе будавацца на ўзаемасувязі некалькіх кірункаў мыслення і практыкі: урбаністыка, устойлівае развіццё, экалогія і сістэмны падыход у даследаванні і развіцці гарадоў.

  • Максим Ланчак "Вечер на 5 Авеню", источник http://www.lanchak.ru

Праграма школы арганізавана ў тры этапы:

  • Адукацыйны інтэнсіў (красавік – чэрвень) – 6 сесій, якія ўключаюць у сябе розныя фарматы працы: лекцыі, дыскусіі экспертаў, самастойная праца слухачоў.
  • Даследчая практыка (ліпень – жнівень), на працягу якой удзельнікі школы пад кіраўніцтвам куратараў будуць праводзіць даследаванні гарадскога асяроддзя па абраных тэмах і праблемах.
  • Заключны семінар – 3 дні (Беларусь), дзе будуць падводзіцца вынікі практыкі, а таксама распрацоўвацца праекты далейшых практычных накарункаў развіцця даследаваных тэм.

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца даследчыкі і актывісты экалагічнага і урбаністычнага руху, якія маюць досвед працы і зацікаўленыя ў развіцці сваёй практыкі на падставе сістэмных ведаў.

Для паступлення ў школу неабходна запоўніць заяўку да 15 красавіка. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 18 красавіка. Заняткі школы пачнуцца з 23 красавіка 2016 года. Больш падрабязнае апісанне і праграму школы можна прачытаць тут.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем школы, звяртайцеся на [email protected] з пазнакай “Школа Горад”.

Крыніца: adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]