9 красавіка 2016 года — агульны дзень глабальнага прыбірання «Зробім» у Беларусі. «Зробім!» — частка сусветнага руху «Let`s Do It!», якое яднае 112 краінаў. Яго ўдзельнікі прыбіраюць месцы, дзе ўтварыліся стыхійныя звалкі: зоны адпачынку ў гарадах, лясы, пляжы, берагі вадаёмаў.

Усё пачалося ў 2008 годзе ў Эстоніі. 50 000 чалавек у адзін дзень выйшлі прыбраць смецце па ўсёй краіне! Яны працягваюць рабіць гэта дагэтуль, натхняючы на такія ж дзеянні ўвесь свет. Да 2016 года да акцыі далучылася 14 мільёнаў валанцёраў з 112 краінаў. Адна з іх – Беларусь, у якой прыбірання ў рамках акцыі пачаліся ў 2012 годзе.

У 2015 годзе ў прыбіраннях «Зробім!» па ўсё краіне паўдзельнічала каля 1500 чалавек, якія правялі 60 прыбіранняў і сабралі 112 000 кілаграмаў смецця. Асноўная мэта акцыі – уцягнуць людзей у прыбіранні несанкцыянаваных звалак смецця на тэрыторыі лясоў, паблізу вадаёмаў, а таксама ў іншых цяжкадаступных месцах. Удзельнікі акцыі прыбіраюць там, дзе ніхто іншай гэтага не зробіць.

Задачы акцыі ў Беларусі:
•    Прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы побытавых адкідаў.
•    Выяўленне несанкцыянаваных скопішч адкідаў у лесапаркавых зонах.
•    Ліквідацыя выяўленых скопішч адкідаў.
•    Арганізацыя кантэйнераў каля месцаў, дзе выяўлены буйныя зграмаджэнні адкідаў.
•    Здача сабраных другасных матэрыяльных рэсурсаў на перапрацоўку.

Таксама ў 2016 годзе берасцейцам прапануюць акцыю «Зробiм!» ператварыць у трэнаванне па Green Workout. Першыя спаборніцтвы па новым кірунку эка спорту Green Workout павінны прайсці 9 красавіка падчас правядзення сусветнай акцыі «Let`s Do It!» у Берасці.

Больш падрабязна пра акцыю “Зробім” у Берасці — vk.com/zrobim_brest2016

[supsystic-social-sharing id="1"]