Да 25 сакавіка Берасцейская абласная арганізацыя Партыі праводзіць акцыю ў гонар Дня Волі, 98-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Любы ахвочы можа атрымаць бел-чырвона-белы сцяжок або сцяжок Еўразвязу з прысоскай для аўто, калі прыме ўдзел у адной з віктарын. Цягам тыдня яны будуць выкладацца на сайце dzedzich.org — агулам будзе 6 віктарын.

Падрабязнасці акцыі тут.

Гэтая віктарына дапаможа вам даведацца больш пра сучасныя культурныя працэсы, якія адбываюцца ў Еўрапейскім саюзе.

Ваша імя і прозвішча (Абавязкова)

Ваш E - mail (Абавязкова)

1. Гэты вучоны атрымаў Нобелеўскую прэмію 2 разы, адкрыў некалькі хімічных элементаў, заснаваў 2 універсітэта і за ўсю сваю навуковую дзейнасць здзейсніў шмат карысных спраў у навуцы. Здагадайцеся хто гэта і адкажыце ў якім горадзе (з'яўляецца пабрацімам Брэста) знаходзіцца ўніверсітэт названы ў гонар дадзенага вучонага.

2. Рашэнне аб стварэнні арганізацыі, якая будзе яднаць навуку па ўсёй Еўропе, было прынята 18 снежня 2006 года на паседжанні Рады міністраў ЕС. Напішыце ніжэй назву гэтай арганізацыі.

3. Першая ўзнагарода гэтай сусветна вядомай прэміі адбылася ў 1901 годзе. У сталіцах якіх дзвюх краін штогод праходзяць урачыстаці?

4. Гэта краіна з’яўляецца калыскай еўрапейскай цывілізацыі.

5. Аснова сучасных прынцыпаў ЕС у некаторай ступені былі закладзены яшчэ ў час Рэнесансу. Якія ж рыса з ніжэй пералічаных ім не уласціва?

6. Адна з форм постмадэрнізму якая атрымала распаўсюджанне ў краінах Заходняй Еўропы ў 70 гг. ХХ ст. Аднім з заснавальнікаў з’яўляецца К. Ольдэнбург.

7. Як звалі нашага суайчынніка, які актыўна папулярызаваў Беларусь на еўрапейскай арэне? А свой самы папулярны твор ён напісаў на лацінскай мове.

8. Філасофская і светапоглядная ўстаноўка, у адпаведнасці з якой Еўропа з уласцівым ёй духоўным укладам з’яўляецца цэнтрам сусветнай цывілізацыі і культуры.

9. Як называецца аб’яднанне, якое дзейнічае ў ЕС і адказвае за пытанні развіцця і захавання культутнай спадчыны?

10. Які горад нашай краіны-суседкі ў 2016 годзе стаў Еўрапейскай сталіцай культуры?

[supsystic-social-sharing id="1"]