Беларускі партал TUT.BY, арганізатары “Школы супергерояў” і прадзюсары рэаліці-шоў “Панаехалі” прапануюць кожнаму грамадзяніну Беларусі незалежна ад горада пражывання стаць удзельнікам рэаліці-праекта “Горад”.

“Горад” – гэта ўнікальны фармат, які спалучыў у сабе рэалізацыю ўласных ініцыятыў па паляпшэнні горада і рэаліці-шоў на беларускім партале TUT.BY.

Каб стаць удзельнікам праекта, неабходна запоўніць заяўку да 25 сакавіка на сайце gorodproject.by – прапанаваць ідэю, якую вы здольны рэалізаваць у сваім горадзе.

Конкурс лепшых прапаноў ладзіцца ў некалькі этапаў. Удзельнікі праектa пройдуць у Мінску тыднёвы навучальны курс, падчас якога пазнаёмяцца з экспертамі ў галіне рэалізацыі гарадскіх і культурніцкіх праектаў, спецыялістамі па прамоўцыі і іншымі.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў пражываннем у сталіцы падчас навучання. Пасля дадатковага адбору аўтары трох лепшых прапаноў атрымаюць фінансаванне на рэалізацыю сваіх ідэй. Прызавы фонд конкурсу складае 50 мільёнаў беларускіх рублёў.

Кожны крок удзелу ў праекце будзе паказаны на партале TUT.BY у фармаце рэаліці-шоў!

Крыніца: adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]