Да 25 сакавіка Берасцейская абласная арганізацыя Партыі БНФ праводзіць акцыю ў гонар Дня Волі, 98-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Llj2UFjrc_o[1]8

Любы ахвочы можа атрымаць бел-чырвона-белы сцяжок або сцяжок Еўразвязу з прысоскай для аўто, калі прыме ўдзел у адной з віктарын. Цягам тыдня яны будуць выкладацца на сайце dzedzich.org — агулам 6 віктарын. Трэба правільна адказаць на пытанні пра Беларусь або ЕС і прыехаць на вул. Маякоўскага, 46-1 за сваім прызам.

Акрамя гэтага, непасрэдна ў Дзень Волі 25 сакавіка любы ахвочы можа наўпрост прыехаць па тым жа адрасе на прыватным аўтамабілі і атрымаць сцяжок цалкам бясплатна. Актывісты БНФ з 12:00 да 18:00 будуць раздаваць кіроўцам бясплатныя бел-чырвона-белыя сцяжкі. Але ж іх колькасць абмежаваная, таму ўсім можа не хапіць. Каб гарантавана атрымаць падарунак, трэба абавязкова прыехаць на аўтамабілі і сфоткацца са сцяжком.

“У Берасці шмат машын ездзіць з сімволікай Расеі. У грамадства можа скласціся ўражанне, што ў нас жыве шмат прыхільнікаў інтэграцыі Беларусі з РФ, — кажуць арганізатары акцыі. — Таму мы лічым важным паказаць, што ў Берасці таксама шмат прыхільнікаў еўрапейскага цывілізацыйнага выбару, незалежнай і вольнай Беларусі”.

Далучайцеся да святкавання 98-угодкаў абвяшчэння БНР! Удзельнічайце ў флэшмобе: сфоткайце атрыманы сцяжок на сваёй машыне і выкладайце ў сацсеткі з хэштэгам #БНР98, #BNR98.

[supsystic-social-sharing id="1"]