4 сакавіка адбудзецца бясплатная сустрэча ў рамках праекта «Ёсць Размова». У гэтую пятніцу ў Берасце завітае Алесь Плотка, паэт і перакладчык.

Байсан (Алесь Плотка) – паэт. Нарадзіўся ў Гомелі. Супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх гуртоў як выканаўца, аўтар (суаўтар), перакладчык і стыль-кансультант. Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф”, дыпламант Беларускага ПЭН-Цэнтра; друкуецца ў перыёдыцы.

На сустрэчы вас чакае:

1.Паэзія ад Алеся Плоткі. Прэзентацыя кнігі “Байсан”: вершы да і пасля Вершніца-гэйта. Для яго Вершніца – муза, сукупны вобраз беларускіх жанчын.

2. Камунікацыя. Творчасць і піяр ад Лукаша Бэндэ да Фэйсбука: cябры і ворагі паэта ў медыйным грамадстве. Who is who і wtf ў свеце сучбелліта.

3. Пераклад. Украінскае пытанне: выбранае з кнігі Івана Семесюка “Еволюція або смерть! Пригоди павіана Томаса” па-беларуску.

Жадаючыя замовіць кнігу “Байсан” могуць напісаць на [email protected] ці праз сацыяльныя сеткі — /baisan88

Што: сустрэча з паэтам Алесем Плотка.

Дзе: вул. Маякоўскага 46-1

Калі: 4 сакавіка (пятніца), 19:00

Уваход вольны!

“Ёсць Размова” – праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у межах якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (эканамістамі, гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкамі і інш.) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Брэсце, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і палепшаныя ўмовы грамадзянскай актыўнасці.

1Jw4gjlNQzQ [supsystic-social-sharing id="1"]