Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Завершаны цыкл сустрэч “Інбелкульт”

Гэтым разам апошняя сустрэча з адукацыйнага цыкла “Інбелкульт” тычылася гісторыя жывапісу і графікі.

kd2HVh1eCXs[1]

Размова вялася вакол майстроў сваёй справы якія нарадзіліся або працавалі ў Берасцейскай вобласці. Канешне ў першую чаргу гэта Напалеон Орда, які нарадзіўся ў Варацэвічах. Таксама ўвага надавалася ўвогуле культурнаму развіццю рэгіёна, асяроддзі ў якім выхоўваліся мастакі і іншыя культурныя дзеячы.

Усе ўдзельнікі атрымалі фірмовыя календары з дапамогай якіх даведаліся асноўныя даты і спадзяемся замацавалі ў памяці.
А пасля весела пагулялі ў новую беларускамоўную настолку “Мова”.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *