The British Council разам з Цэнтрам Алiмпiйскага парамiр’я пад пратэкцыяй спартыўнай дырэкцыi ААН па развiцці i перамiр’і арганізуюць летнi кэмп “Imagine Peace”, на які запрашаюць моладзь з розных куткоў свету.

Кэмп адбудзецца ў мiжнароднай Алiмпiйскай Акадэмii ў Алiмпii з 24 па 31 лiпеня 2016 года.

Агульная iдэя лагера – задзейнiчаць маладых людзей у iнтарактыўных варкшопах i спартыўных мерапрыемствах, якiя пашыраюць алiмпiйскiя каштоўнасцi (павага, дасканаласць, сяброўства), а таксама мiр, мiжкультурны дыялог i талерантнасць да разнастайнасцi.

Патрабаваннi да кандыдатаў:

  • узрост – памiж 17 i 25 гадамi;
  • здольнасць камунікаваць на ангельскай мове;
  • магчымасць удзельнічаць у мерапрыемствах кэмпа;
  • матывацыя да здзяйснення моладзевых iнiцыятываў у сферы захавання мiра;
  • цiкавасць, адкрытасць i разуменне разнастайнасцi.

Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары цалкам кампенсуюць выдаткі на пражыванне, харчаванне. Міжнародныя транспартныя выдаткі ўдзельнікі мусяць пакрыць за свой кошт.

Дадатковую інфармацыю можна знайсці тут.

Дэдлайн – 1 сакавіка 2016 года.

Крыніца: adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]