Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Медыя

Каханне на ўсё жыццё. Агляд він ад якіх не стогне гаманец

Не ведаеце якое віно выбраць для свята са сваімі закаханымі / ўтульнай пасядзелкі ў пад’ездзе / папойкі з аднагодкамі?

Вочы разбягаюцца пры выглядзе кучы рознакаляровых скрынак і этыкетак, ды і ў кішэнях сферычны вакуум? Вы разгубленыя і гатовыя давяраць суб’ектыўным меркаванні невядомага Вам чалавека? Тады, спадарыні і кавалеры, прэзентуем вам 5 лепшых гатункаў таннага віна з паліц берасцейскіх крамаў:

Старая келья1

1. “Старая келья”

У нас са “Старой кельяй” склаліся асаблівыя і далікатныя адносіны, але будзьце ўпэўненыя, Вам яно таксама спадабаецца і стане верным спадарожнікам у любой сітуацыі і ў любым месцы.

У адрозненне ад большасці іншых вінаў, калейдаскоп гэтага складаецца не з двух, а адразу трох колераў, а менавіта белага, чырвонага і ружовага. І толькі паспрабаваўшы кожнае з іх, Вы зможаце вырашыць для сябе, якое ж лепш (правільны адказ: чырвонае).

У бліжэйшым Еўраопце яго кошт складае ~ 40 картопелек за 0.7 і ~ 45 за 1 літр.

Эдем_исправл

2. “Эдэм”

Эдэм – гэта лепшы сябар самотнага чалавека, здольны узнесці яго на нябёсы і іншыя вяршыні асалоды за нейкіх ~ 37 бульбін за 0.7 і ~ 44 за 1 літр. П’ецца неверагодна лёгка і нязмушана, нібы чаёк або сок, а высякае раптоўна і бязлітасна. Аднак гэта не прыносіць дыскамфорт, а толькі набліжае Вас да сакрамантаў прыроды, сакрэтаў асалоды і Бог ведае чаму яшчэ.

Моя любимая женщина

3. “Моя любимая женщина”

Гэтая танная «нямецкая» жанчына абыдзецца Вам у ~ 42 бульбы-фры за 0.75 і ~ 45 за 1 літр, і зачаруе сваім пяшчотным смакам і прыемным сапфіравым колерам бутэлькі (калі вы ўзялі белае). Апошнюю, дарэчы, эканомныя хатнія гаспадыні з творчай жылкай любяць ператвараць у вельмі дзіўныя вазы і іншыя прадметы інтэр’еру.
У цэлым, гэта віно можа паслужыць добрым сродкам для расслаблення і ўзняцця настрою.

Тамьянка_исправд

4. “Тамьянка” 1.5 літровая.

Наступным прапануем паспрабаваць гэта 6% хараство за ~ 80 картофанаў. І калі спачатку яго кошт палохае, то потым ўдумайцеся – там жа цэлых паўтара літра! Хай і градусаў у ім крыху больш, чым у піве, затое Вы можаце ўпівацца ім доўга і павольна, пазбавіўшы сябе ад нягод планавання вячэрняга вольнага часу.

IQ1_исправл

5. “IQ”

У Вас засталася яшчэ хоць кропля годнасці? Тады, калі ласка, да апошняга пазбягайце пладова-ягадных вінаў. Але калі апошні рубеж ужо пройдзены, то вазьміце хаця б гэта. Цана ў яго прыкладна такая ж, як і ў вінаградных – ~ 37 картох за 0.7, а склад абсалютна невядомы – нам яго на этыкетцы знайсці не атрымалася. Але гэта не павінна Вас турбаваць, бо на смак яно годнае і водар яго не адпуджвае, па меншай меры, адразу.

На гэтым топ скончваецца, а Вы выбірайце, спрабуйце, пашырайце гарызонты сваіх смакавых адчуванняў і атрымлівайце асалоду ад жыццём. І памятайце: бутэлька выглядае самавіта, у tetrapak-е аб’ём больш, а дазвол вечнай праблемы «што ж узяць» ўсё яшчэ за вамі.

Rachok Genious

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *