Лідарская праграма для маладых беларусаў – гэта 4-тыднёвы абмен досведам з жыхарамі ЗША цягам ліпеня 2016 года праз падарожжы невялікімі групамі ў розныя супольнасці: Луісвіл і Кентукі, Талса і Аклахома, Дэнвер і Каларада.

Мэта праграмы – развіццё патэнцыйнай кіруючага складу ў Беларусі і ЗША, удзельнікі якога…

  • маюць пачуццё грамадскай адказнасці, прыхільнасць да развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ў грамадстве;
  • усведамляюць бягучыя і глабальныя праблемы;
  • валодаюць навыкамі лідара;
  • гатовы садзейнічаць развіццю адносін паміж беларускай і амерыканскай моладзю.

На праграму запрашаецца 30 удзельнікаў з Беларусі і 8 з ЗША ўзростам 15-17 гадоў.

Для таго, каб стаць удзельнікам, неабходна:

  • знаходзіцца ва ўзросце 15-17 гадоў падчас абмену;
  • быць навучэнцам школы;
  • НЕ мець досведу падарожжаў у ЗША раней;
  • валодаць ангельскай;
  • быць жыхаром Беларусі;
  • мець дазвол ад бацькоў на ўдзел у праграме;
  • запоўніць заяўку: эсэ, рэкамендацыйныя лісты, пісьмовы дазвол ад бацькоў.

Моладзь з абмежаванымі магчымасцямі таксама запрашаецца да ўдзелу.

Крытэры да патэнцыйных ўдзельнікаў:

  • зацікаўленасць у валанцёрстве;
  • магчымасць працаваць у групах і прымаць розныя пункты гледжання;
  • лідарскі патэнцыял;
  • добрыя сацыяльныя і камунікатыўныя навыкі;
  • паспяховыя вынікі ў навучанні;
  • пазітыўны настрой і жаданне ажыццяўляць праекты для школы і грамадства.

Фінансавыя ўмовы

Праграма не патрабуе папярэдняга ўнёску. Урад ЗША аплочвае ўсе транспартныя выдаткі, у тым ліку квіткі ў два бакі, візавыя і адміністрацыйныя зборы, наведванне семінараў, некаторых культурных мерапрыемстваў, адукацыйных матэрыялаў, страхоўку, жыллё, харчаванне.

Кішэннымі грашыма ўдзельнікі забяспечваюць сябе самастойна.

Дэдлайн – 22 лютага 2016.

Падрабязнасці можна даведацца па спасылцы.

Крыніца: adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]