Міжнародны конкурс студэнцкіх работ у галіне развіцця грамадскіх сувязяў і рэкламы “Крыштальны Апельсін” запрашае да ўдзелу творчых і актыўных студэнтаў.

Арганізатары – НД «Крыштальны Апельсін», Расійская Асацыяцыя па сувязях з грамадскасцю, Асацыяцыя выкладчыкаў па сувязях з грамадскасцю, Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных дачыненняў (МГІМО).

У конкурсе могуць узяць удзел студэнты ўсіх расейскіх і замежных ВНУ, якія навучаюцца па спецыяльнасцях:

  • Сувязі з грамадскасцю;
  • Журналістыка;
  • Сацыялогія;
  • Экалогія;
  • Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне;
  • Паліталогія;
  • Эканоміка;
  • Маркетынг;
  • Рэклама;
  • Міжнародныя дачыненні;
  • Педагогіка;
  • Культуралогія;
  • Мастацтвазнаўства і іншыя гуманітарныя спецыяльнасці,

а таксама студэнты любых іншых спецыяльнасцяў, якія дэманструюць прафесійную цікавасць да сферы грамадскіх адносін.

На конкурс падаюцца праекты ў дзевяці асноўных намінацыях:

  • Сувязі з грамадскасцю ў дзяржаўных і сілавых структурах;
  • Сувязі з грамадскасцю ў камерцыйным сектары;
  • Сувязі з грамадскасцю ў сацыяльнай сферы;
  • Сувязі з грамадскасцю ў галіне палітычных і выбарчых тэхналогій;
  • Тэорыя і метадалогія сувязяў з грамадскасцю;
  • Сувязі з грамадскасцю ў міжнароднай сферы;
  • Сувязі з грамадскасцю ў экалогіі;
  • Сувязі з грамадскасцю ў сферы адукацыі і навукі;
  • Сувязі з грамадскасцю ў сферы спорту, культуры, мастацтва і шоу-бізнесу.

Спецыяльныя намінацыі:

  • GR як дзейнасць па забеспячэнню ўстойлівага развіцця кампаніі;
  • PR камунікацыі ў сферы інавацый;
  • Масква – горад для жыцця (грамадскі транспарт і іншыя праблемы сталічнага рэгіёну);
  • PR у Інтэрнэце;
  • Імідж рабочых прафесій;
  • Шахматы дзецям (прасоўванне шахмат як абавязковага прадмета ў пачатковай школе ў мэтах інтэлектуалізацыі новага пакалення грамадзян краіны);
  • «Ура, мама працуе!» (падтрымка маладых мам, якія жадаюць сумясціць догляд за нованароджаным дзіцём з працай: чым і як могуць дапамагчы ім дзяржава, бізнэс, грамадства);
  • Карпаратыўная супольнасць і бізнэс;
  • Імідж публічнай персоны: палітыка, бізнэсмэна, грамадскага дзеяча, прадстаўніка мастацтва, спорту і шоў-бізнэсу.

Узнагароды

У кожнай з намінацый журы абірае пераможца, якому ў Маскве, на адмысловай цырымоніі, ўручаць галоўныя прызы конкурсу – Крыштальныя Апельсіны – і дыпломы.

Дэдлайн – 21 лютага 2016.

Крыніца: аdukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]