Еўрапейскі трэнінгавы курс SOHO шукае моладзевых супрацоўнікаў, каб запрасіць на 5-дзённы трэнінг у Брытанію.

Перыяд – 17-21 траўня 2016, лакацыя – Злучанае Каралеўства.

SOHO накіраваны на павышэнне якасці праектаў EVS шляхам развіцця істотных кампетэнцый EVS-ментараў. Таксама ён пазнаёміць удзельнікаў з магчымасцямі праграмы Erasmus+: “Моладзь ў дзеянні”.

Трэнінг вітае і запрашае тых, хто непасрэдна ўдзельнічае ў сістэме падтрымкі EVS-валанцёраў (напрыклад, ментараў, каардынатараў, моладзевых супрацоўнікаў, якія дапамагаюць і выконваюць пэўныя заданні).

Фінансавыя ўмовы

Праект фінансуецца праграмай Erasmus+ “Моладзь ў дзеянні”, таму ўсе выдаткі на жыллё, праезд, візу кампенсуюцца арганізатарамі, за выключэннем платы за ўдзел. Звярніцеся, калі ласка, да вашага NA ці SALTO EECA RC ([email protected]), каб даведацца больш пра фінансавыя пытанні і пра тое, як арганізаваць браніраванне білетаў і кампенсацыю выдаткаў на праезд.

З пытаннямі можна звяртацца да каардынатара знешніх візітаў NA Злучанага Каралеўства Фергала Барра (е-mail [email protected]).

Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці можна па спасылцы.

Дэдлайн – 17 студзеня 2016 года.

Крыніца: адукацыя.інфо.

 

[supsystic-social-sharing id="1"]