У 18 стагоддзі цырульнае мастацтва было сур’ёзнай справай, гэта вам не вусы ў барбершопе памадай мазаць – усе салідныя мужчыны насілі парыкі, а дамы рабілі маштабнае нарошчванне.

Сайт vam.ac.uk прапануе ў тры простыя крокі змайстраваць велічэзную прычоску: некалькі кіло набіўкі трэба змясціць у мудрагелістай форме, абматаць конскім воласам ды пасмамі прасталюдзінаў, замацаваць ўсё гэта свіным тлушчам, прымацаваць упрыгожванне, прыпудрыць каляровай пудрай з мукі каляровых раслін – гатова!

Дарэчы, сайт створаны брытанскім музеем Вікторыі і Альберта – найбуйнейшай ў свеце ўстановай, якая збірае рэчы дызайну і прыкладнога мастацтва.

Таня Коэн

[supsystic-social-sharing id="1"]