infographer.by сабраў самыя яркія дасягненні нашых землякоў: ад спеваў, стоячы на галаве, да геймерскіх рэкордаў.

Па звестках афіцыйнай крыніцы guinnessworldrecords.com:
— першая кніга рэкордаў Гінэса выйшла ў 1955 годзе;
— 50 000 заяў ад 174 краін штогод;
— 97% пазнавальнасці брэнда ў ЗША ці Вялікабрытаніі;
— у 2014 г. кніга прадавалася ў 100 краінах на 20 мовах.

З гэтай нагоды прапануем інфаграфіку беларускіх рэкардсменаў, якія заставілі адметны след у гісторыі краіны, паўплывалі на яе папулярнасць і ўзнавальнасць. У жыцці рэкардсмены звычайныя людзі і, у асноўным, працуюць на звычайных працах. Напрыклад:

Аляксандр Кішчанка – беларускі мастак. На працу “Гобелен века” мастаку спатрэбілася 5 год. Вага працы – каля 270 кг.

Андрэй Біндасаў – заслужаны майстар спорту, старшы трэнер нацыянальнай зборнай каманды краіны па радыёспорту. З Магілёва.

Алеся Гулевіч – з сям’і цыркавых артыстаў. Устанавіла рэкорд у чэрвені 2006 г.

Аляксандр Бендзікаў – рэкорд зафіксаваны ў ліпені 2003 г. У жыцці Аляксандр працуе машыністам кацельнага абсталявання. З Магілёва.

Альберт Скараход устанавіў вясёлы рэкорд ў 2006 годзе.

Сяргей Катаржэнка – каскадзёр. Прыгнуў з вышыні 24-павярховага будынку без парашуту і страхоўкі.

Не толькі моцным целам, але, і дзякуючы, лёгікі, кемлівасці, артыстызму, таленту магчыма стаць рэкардсменам свету.

Iнфаграфiка: Анастасiя Красько
Тэкст: Наталiя Гарайкiна

[supsystic-social-sharing id="1"]