Міла прыехала ў туманнае Берасце яшчэ 13 снежня. Але нашы веды і ўражанні захаваліся і да сёння. Мы абагульнілі ўсю размову і вось вам 10 парадаў ад арганізатара фестываля Vulica Brazil як замуціць свята мастацтва.

IMG_1387

Міла Котка натхніла ўсіх без выключэння і некаторыя нават накідалі планы на будучы год. Вось 10 парадаў якія будуць карыснымі не толькі для стварэння вулічнага фестывалю.

  1. Рабіце тое, што вам падабаецца.
  2. Што бы вы не рабілі, ніколі не забывайце першапачатковую мэту.
  3. Творчасць мастакоў галоўная сутнасць фестывалю. Паважайце і абараняйце іх ідэі.
  4. Грукайце ва ўсе дзверы. Чым больш дзвярэй, тым больш станоўчых адказаў.
  5. Выдумляйце хітрыкі каб усё было на мазі.
  6. Рабіце акцэнт на ўсіх чальцах праекта. Кажыце, што менавіта ён галоўны і ўсе чакаюць толькі яго станоўчага адказу 🙂
  7. З чыноўнікамі і спонсарамі размаўляйце на зразумелай ім мове. Пакіньце вялікія прэзентацыі на час, калі яны сапраўды будуць вас слухаць.
  8. Калі трэба падтрымка, вылучайце карыснае менавіта для гэтага партнёра.
  9. Завіце паўдзельнічаць у стварэнні свята крэатыўных сяброў. Яны дапамогуць запоўніць тыя нішы, на якасную арганізацыю якіх вам не хапае часу.
  10. Атрымоўвайце задавальненне, вы на свяце!

Фота: Юлія Савіч

 

[supsystic-social-sharing id="1"]