Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Першы Еўрапейскі саміт міру

Многія маладыя еўрапейскія лідэры дзейнічаюць у моладзевых арганізацыях, накіраваных на паляпшэнне нашага грамадства. Але як можна вырашыць гэтую складаную задачу?

Першы Еўрапейскі саміт міру арганізаваны ў рамках мірнай рэвалюцыі. Гэта бясплатны анлайн-праект, накіраваны на самаразвіццё, развіццё культуры міру праз практыку ўважлівасці і медытацыі. Мерапрыемства адбудзецца 4-7.04.2016 у Будапешце (Венгрыя).

Мэта саміта — даць унікальную магчымасць членам моладзевых арганізацый з Еўропы аб’яднацца і даведацца, як быць уважлівымі і свядомымі ў прафесійных і асабістых узроўнях, адкрыць для сябе свой унутраны патэнцыял, таленты і здольнасці.

Умовы ўдзелу:

  • узрост ад 18 да 35;
  • быць сябрам моладзевай арганізацыі;
  • магчымасць гаварыць і разумець ангельскую мову;
  • быць прадстаўніком адной з краін-членаў ЕС ці Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі, Босніі і Герцагавіны,   Ісландыі, Косава, Ліхтэнштэйна, Македоніі, Манака, Чарнагорыі, Нарвегіі, Сан-Марына, Сербіі, Швейцарыі.

Удзельнікі самастойна аплочваюць транспартныя і візавыя квыдаткі (можа быць зроблена выключэнне у залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі). Пражыванне і харчаванне будзе каштаваць €50.

Запоўніць заяўку на удзел і пачытаць падрабязней можна ў крыніцы (на ангельскай). Дэдлайн: 15.01.2016.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *