Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Фестываль у Нямеччыне

4-11 чэрвеня 2016 года пройдзе Міжнародны студэнцкі фестываль у Грайсфвальдзе (Германія).

Грайсфвальдскі Міжнародны студэнцкі фестываль адбываецца 2 разы на год дзякуючы валанцёрам паўночна-усходней Германіі. Яго мэта — падключэнне студэнтаў з усяго свету да дыялогу. Фестываль забяспечвае платформу для абмену ідэямі і дазваляе абмеркаваць  самыя актуальныя міжнародныя тэмы.ytvt

Тэма гэтага года: “Мора. Будучыня”. Спасцігаючы акіянскія плыні, удзельнікі сфакусуюць увагу на стане акіянаў, іх ролі ў энэргетыке, гандлі і культуры. Таксама падымуцца пытанні міграцыі па моры і забруджвання акіяна, экалагічныя аспекты. У мерапрыемстве прымуць удзел 150 студэнтаў з усяго свету. Іх чакаюць воркшопы, фільмы, музыка і імпрэзы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
  • з’яўляцца студэнтам універсітэта;
  • быць паўналетнім.

Выдаткі на падарожжа аплочваюцца студэнтамі самастойна. Зарэгістравацца можна тут, а больш падрабязную інфармацыю знайсці тут ці тут.

Дэдлайн для удзельнікаў – 15 студзеня, для гасцей – 4 чэрвеня 2016 года.
Паводле ОДБ Брусель.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *