Моладзь

Тут вам не Рыа-дэ-Жанэйра: вулічнае мастацтва Берасця

Ужо другі раз сваімі вачыма IstokXX распавядае вам пра культуру нашага горада. Гэтым разам былі праінспектаваны засценкі Берасця, дзе ёсць каляровыя плямы ў выразнай форме.

IMG_0650

Усё пайшло з адной вялікай хіп-хоп культуры. У вопратцы на пару памераў больш, ты быў дзіцём вуліц з музыкай у крыві. Калі ты варыўся ў гэтым катле, то нібы супергерой займаўся ўсім без разбору: чытаў рэп, маляваў графіці, рабіў тэхнічна «чарапаху» на руцэ, катаўся на дошцы. З’яднаўшыся ў групоўкі, ты тэгамі размалёўваў парты і пад’езды. Ты адчуваў сябе часткай вялікага руху. Ня рэдка ты адпраўляўся з сябрамі на справу, дзе размалёўваліся забароненыя зоны, хоць грошай часам хапала толькі на аўтамабільную фарбу. Гэтыя і іншыя цяжкасці толькі распальвалі агонь у вачах. Працы напаўняліся сэнсам, часам шчыра антысацыяльным. Хацелася крычаць праз свае працы. Час няўмольна пралятае і што цяпер можна ўбачыць на вуліцах Брэста: працы напоўненыя духам старой школы, каханнем да радзімы, сумам ці шчасцем – судзіць табе, але гэта дакладна вам не Рыа-дэ-Жанэйра.

Аляксей Энд

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *