Эразмус Мундус прапануе 2-гадовыя стыпендыі на навучанне ў Венгрыі, Нідэрландах, Гішпаніі, Злучаным Каралеўстве.

Магiстарскiя стыпендыi Эрасмус Мундус па грамадска-дзяржаўнай палiтыцы (Publiс Policy, Mundus MAPP) – гэта двухгадовы мiжнародны курс, заснаваны Еўрапейскай Камiсiяй.

Ажыццяўляецца ён у наступных ‘top-ranked’ навучальных установах:

  • Central European University (Венгрыя);
  • International Institute of Social Studies of Erasmus University Rotterdam (Нiдэрланды);
  • Institute Barcelona d’Estudis Internacoinals (Гiшпанiя);
  • University of York (Злучанае Каралеўства).

Праграма каардынуецца Цэнтральным Еўрапейскiм Унiверсiтэтам.

Mundus MAPP – унiкальная магчымасць, дзякуючы якой студэнты змогуць назапасiць вопыт навучання праз сiстэму мабiльнай вучобы (mobility tracks). Такая мадэль разам з сiстэмай ‘joint degree’ дазваляе студэнтам выбiраць памiж канкрэтнымi напрамкамi навучання:

  • Political Economy and Development;
  • Governance and Development;
  • Global Public Policy;
  • European Public Policy,

а таксама працягваць курсы па асноўным палiтычным прадмеце. Падчас лекцый, навучальных вiзiтаў, стажыровак стыпендыяты пазнаёмяцца са шматлiкiмi еўрапейскiмi акадэмiчнымi традыцыямi i еўрапейскiм палiтычным асяроддзем.

Патрабаваннi

Да падачы заявак запрашаюцца паспяховыя кандыдаты са скончанай ступенню бакалаўра.

Як падацца

Кандыдаты на стыпендыю павiнны запоўнiць аплiкацыйную анлайн-форму i запампаваць пакет патрабуемых дакументаў.

Фінансавыя ўмовы

Штомесячная стыпендыя – 1000 еўра. Да таго ж кампенсуюцца выдаткі на праезд.

Дэдлайн – 11 студзеня 2016 г.

Дадатковую інфармацыю можна знайсці тут. Крыніца: adukacyja.info.

[supsystic-social-sharing id="1"]