Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Экалогія

Калі прырода бліжэй за ўсё

Сусветны лясны iнстытут (The World Forest Institute, WFI) шукае стыпендыятаў на адмысловую праграму.

Да ўдзелу запрашаюцца замежныя студэнты, бакалаўры ў галіне лясной гаспадаркі, прыродных рэсурсаў альбо іншых сумежных напрамкаў.

Лакацыя – Портлэнд, Арэгон (ЗША).

Праграма прапаноўвае ўнiкальную супрацу памiж суполкай даследчыкаў, прыватным бiзнесам i грамадскасцю. WFI-праграма збярэ маладых спецыялiстаў па лесаводстве i вытворчасцi лясных матэрыялаў на перыяд ад 6 да 12 месяцаў.

Патрабаваннi да кандыдатаў:

  • ступень бакалаўра ў галiне лесаводства, прыродных рэсурсаў альбо iншых блiзкiх напрамкаў. Кандыдаты з чатырохгадовым досведам працы з прыроднымi рэсурсамi таксама могуць разглядацца як аплiканты;
  • высокая ступень валодання пiсьмовай i размоўнай ангельскай мовай;
  • узрост – не маладзей за 21 год;
  • прапанова праекту даследвання на тэму, рэлевантную для лесаводства альбо прыродных рэсурсаў у краiне рэзiдэнцыi;
  • здольнасць матываваць сябе, незалежна працаваць над даследчымi мэтамi i вынiкамi, быць у камандзе з калегамi з розным вопытам, адукацыяй, квалiфiкацыяй.

Як падаць дакументы? 

Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна цалкам запоўнiць форму (можна спампаваць па спасылцы), а пасля адправiць яе разам з CV на адрас [email protected].

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя – $1000 штомесяц.

Дэдлайн – 31 студзеня 2015 г.

Падрабязнасці шукайце тут. Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *