Студэнтаў і маладых прафесіяналаў запрашаюць да ўдзелу ў Еўрапейскай моладзевай імпрэзе EYE, якая адбудзецца 20-21 траўня 2016 года ў Страсбургу (Францыя).

Гэтая паездка – магчымасць прадставіць беларускую моладзь на еўрапейскім узроўні.

Падчас імпрэзы ўдзельнікі будуць абменьвацца ідэямі і перспектыўнымі думкамі па пытаннях, звязаных з моладдзю, шукаць новыя рашэнні ключавых пытанняў будучыні, сустракацца са спікерамі, якія прымаюць рашэнні.

Да таго ж EYE прадставіць магчымаць пазнаёміцца з багатай культурнай разнастайнасцю Еўразвязу.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 18 да 30 гадоў;
  • добрае веданне ангельскай мовы;
  • запоўненая заяўка.

Дэдлайн – 14 снежня 2015 г. Крыніца: adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]