Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

“Культура і крэатыўнасць”

Праграма “Культура і крэатыўнасць” прымае заяўкі ад арганізацый культурных індустрый для ўдзелу ў азнаямленчым візіце.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • дзяржаўныя культурныя ўстановы;
  • прыватныя і камерчыя арганізацыі ў сферы культуры;
  • арганізацыі грамадзянскай супольнасці;
  • няўрадавыя арганізацыі, якія працуюць ў сферы культурных і крэатыўных індустрый.

в текстАбранымі стануць 6 арганізацый, якія ўвесну 2016 года атрымаюць магчымасць прайсці навучанне і сумесна папрацаваць з польскімі арганізацыямі аналагічнага профілю.

Арганізатар – Нацыянальны цэнтр культуры Польшчы. Асноўным месцам правядзення імпрэзы стане горад Вроцлаў – еўрапейская сталіца культуры ў 2016 г.

Польскія партнёрскія арганізацыі:

  • “Майстэрня культуры” (Люблін);
  • тэатр Стэфана Ярача (Ольштын);
  • культурны цэнтр Норвіда (Кракаў);
  • “Болт Рэкордс” (Варшава);
  • Арт-інкубатар (Лодзь);
  • Інстытут гарадской культуры (Гданьск).

Мэта праграмы – надаць старт доўгатэрміновым кантактам паміж актыўнымі арганізацыямі культурных і крэатыўных індустрый Польшчы і краін Усходняга партнёрства. Дзякуючы ўсталяванню партнёрскіх дачыненняў, будуць пашырацца сувязі/абмен паміж арганізацыямі, і яны змогуць пасадзейнічаць прафесійнаму росту адзін аднаго.

Падаць заяўку на ўдзел можна тут Application-form-for-EU-Polish-Study-Tour_RU.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на азнаемленчы тур аплочвае Праграма “Культура і крэатыўнасць”.

Дэдлайн – 7 снежня 2015 г. Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *