Дзедзіч & Ко

10 снежня святкуем Нобеля Разам!

Запрашаем усіх далучыцца да Свята Нобеля 10 снежня і адсвяткаваць гэту гістарычную разам!

31[1]

Як ужо усім вядома, Шведская акадэмія абрала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года нашу беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч. Урачыстая цэрэмонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбудзецца 10 снежня ў Стакгольме.

Ініцятыва арганізацый “Цытуй сваё”, у якую ўваходзяць Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Лятучы універсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, курсы беларускай мовы “Мова Нанова” і Беларускі Калегіюм, прапануе Вам адсвяткаваць такую важную падзею ў жыцці нашага грамадства ўсёй краінай.

І мы вырашылі таксама далучыцца.

Што Вас чакае 10 снежня:

1)Прагляд прамой трансляцыі ўрачыстай цэрэмоніі. Пад час трансляцыі прапануем упрыгожыць прастору свечкамі, як добрай асацыяцыяй з імём пісьменніцы і сімбалам свята, святла, нейкіх светлых падзей у краіне.

2) Будзе арганізавана “паштовая скрыня” альбо “куфэрак” для віншавання Святланы ўсімі ахвочымі. У гэтую скрыню любы жадаючы зможа пакласьці паштоўкі, лісты ці проста нейкую прыемную нататку з віншаваннем нобелеўскага лаўрэата.

3) У сацсетках любы ахвочы можа выкладаць свае відэаролікі, фотаздымкі ці проста віншаванні, ўжываючы хэштэгі #nobelrazam і #нобельразам.

Адсвяткуем Нобеля разам 10 снежня ў 18:00.

wQzC8Gp4wA0[1]

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *