“Мова” – гэта новая беларуская настольная гульня ад аўтараў “Паўстанцаў”, якая можа стаць адной з самых запатрабаваных для беларуса. 

img_563fda4b52192[1]

Чаму?

Зараз шмат людзей прагнуць размаўляць на роднай мове, але ім бракуе часу, сіл, абставін, асяроддзя.  Рашэнні гэтай праблемы вы знойдзеце у адной каробцы. Гульнёвы працэс будзе цікавы як для тых, хто стала карыстаецца беларускай мовай, так і для тых, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску. А 5 розных варыянтаў гульні – забяспечаць унікальнасць і разнастайнасць.

Настольная гульня “Мова” – гэта, перш за ўсё адукацыйна-забаўляльны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве і стварэнне перадумоваў для моўнай практыкі ў коле сваіх сяброў. Але адначасова гульня – гэта спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба быць кемлівым, хуткім, уважлівым, сканцэнтраваным.

Гульня зойме у вас ад 15 хвілін да гадзіны, збярэ за сталом ад двух да васьмі чалавек –  і  ў выніку дапаможа падвысіць ваш слоўнікавы запас, якім вы з можаце карыстацца ў штодзённым жыцці.

Склад гульні: 50 картак «Тэма», 34 карткі «Алфавіт», 8 картак «Узровень ведаў», карткі «так» і «не», 36 жэтонаў «Ў», правіла гульні.

Пачаць размаўляць па-беларуску зараз стане прасцей!

Гульня “Мова” – гэта сумесны праект аўтараў першай беларускай настольнай гульні “Паўстанцы” і курсаў “Мова Нанова”. Працу над праектам вядзе творчая кампанія “А4”.

Сачыць за пректам можна на старонцы гульні ў сацыяльных сетках

Прыкладны кошт гульні у крамах пасля рэалізацыі праекта: 150 000 – 170 000

Зрабі чарговы крок да Мовы!

Абяцанне.

Калі мы збяром у два разы болей грошаў, то выпусці адначасова дзве гульні. Той, хто ахвяруе больш 500 000 будзе мець права выбару колькасці экзэмпляраў. (не больш як 50 на 50).  Гульня знаходзіцца у фінальнай стадыі падрыхтоўкі.

Гульня бонус: Дзіцячая настольная гульня “Гаспадар цмокаў”

Ужо ніхто не памятае, што першым чалавек прыручыў не сабаку, не ката, не каня – першым быў цмок! Ён дапамагаў чалавеку здабываць ежу і ахоўваў свайго гаспадара. А самым годным у той час лічыўся той, хто валодаў пяццю цмокамі. Каб іх прыручыць трэба быць хуткім, уважлівым і кемлівым.

talaka.by

[supsystic-social-sharing id="1"]