Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Інтэрнатура ў Інтэрполе

Інтэрпол прапануе інтэрнатуру ў Францыі і Сінгапуры для замежных студэнтаў з краін-сябраў арганізацыі.

Тэрмін стажыроўкі можа складаць ад 2-х да 11-ці месяцаў. Кандыдаты мусяць абраць тры з асноўных сфераў дзейнасці арганізацыі: камунікацыі, канферэнцыі, фінансы, агульныя сервісы, персанал, інфармацыйныя тэхналогіі, міжнароднае супрацоўніцтва і развіццё, прававыя пытанні, даследаванні і інавацыі, спецыялізаваныя злачынствы, праца сакратарыята, стратэгічнае планаванне і палітыка арганізацыі, трэніроўкі і адукацыя, пераклад і сусветны комплекс для інавацый / кіберзлачынствы.

Штомесячная стыпендыя складае 550 еўра (у разліку на праходжанне інтэрнатуры ў Ліёне).

На момант падачы заяўкі кандыдаты мусяць навучацца ў акрэдытаванай навучальнай установе альбо яе скончыць ня больш за 6 месяцаў назад.

Кандыдаты мусяць свабодна валодаць ангельскай мовай.

Дэдлайн – 31 снежня 2015 года. Падрабязная інфармацыя – тут.

Крыніца: by.odb-office.eu

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *