Асацыяцыя «The Peace Revolution Brigde Youth» запрашае 30 маладых людзей з краiн Усходняй Еўропы, Каўказа i Сярэдняй Азii, якiя цiкавяцца вывучэннем самарэфлексii як спосабам рэальнага змянення свету, на сустрэчу «Bridge 2016» у Грузію.

Дэвiз асацыяцыi усталяванне мiру ў рэгiёне i ў свеце можа быць дасягнутым толькi праз мiр у кожным з нас.
Мэта сустрэчы папулярызаваць культуру мiру, талерантнасцi, прадухiлення канфлiктаў праз медытацыю i самаразвiццё. У праграму будуць уключаны iнтэрактывы, заняткi па медытацыi i йозё, лекцыi i дыскусii, якiя маюць на мэце выхаваць навыкi неканфлiктанага супрацiву, «мiрнай» адукацыi, узаемазвязанай крэатыўнасцi i стрэс-мэнэджменту.

Трэнінг адбудзецца з 11 па 14 сакавіка 2016 года.

Патрабаваннi да кандыдатаў:
— мець грамадзянства адной з названых краiн, у тым ліку Беларусi;
— узрост 20-32 гады;
— закончыць як мiнiмум 21 дзень анлайн-заняткаў па праграме самаразвiцця;
— добрае валоданне пiсьмовай i вуснай ангельскай мовай;
— быць аптымiстычным i адкрытым свету, з яўным лiдарскiм патэнцыялам, зацiкаўленым у распаўсюджваннi культуры мiру.

Фінансавыя ўмовы
Выдаткi на жыллё i харчаванне пераймае асацыяцыя. Кампенсацыя выдаткаў на пералёт у Грузію і зваротны бок будзе залежыць ад матывацыйнага лiста.

Як падацца?
Пасля сканчэння заняткаў па анлайн-праграме самаразвiцця камiсiя прызначаць дату iнтэрв’ю. Падрабязная інфармацыя — тут.

Дэдлайн — 15 снежня 2015 года.

Крыінца: by.odb-office.eu

[supsystic-social-sharing id="1"]