5 снежня пройдзе прэзентацыя калабарацыі ИСТОК ДВАДЦАТЬ і ДЗЕДЗІЧ

xgsJVnI9WI4[1]Хістаючыся разам па дварах мы згаварыліся дзеля сумеснай працы. У гэты дзень мы хацелі б прэзентаваць вам калабарацыю двух аднадумцаў:ИСТОК ДВАДЦАТЬ і ДЗЕДЗІЧ. На якой, разам з нашымі паплечнікамі, кожнаму хто прыйдзе, мы надрукуем прынт на яго вопратку і падсунем лімітаваную паштовую картку. Ва ўсіх працэсах вы зможаце паўдзельнічаць асабіста. Чакаем усіх валацуг, гультаёў і свабодных людзей!

Галоўным героям нашай сумеснай працы мы зрабілі Язэпа Драздовіча. Выдатнага мастака, небазнаўца, пісьменніка, археолага і танцора, які можа паказаць табе Сатурн і Беларусь. Драздовіч увасабляе сапраўднага вандроўніка, такога ж як і ты.

5 снежня 19:00. Чакаем!

[supsystic-social-sharing id="1"]